13.01.2010 / 12:44

«Літаратурныя Каляды» — 13 студзеня

13 студзеня а 19.00 у музеі Янкі Купалы — «Літаратурныя Каляды». «Мусы‑Прымусы, альбо «Блышыны рынак на Парнасе‑3».

На аўкцыён «мусы», гэта значыць, хабітанскія падарункі ад паэтаў, выстаўляюцца толькі з каляднымі гісторыямі. У аўкцыёне ўдзельнічаюць усе!

Постмадэрновая елачка. Самы страшны ў свеце Дзед Мароз. Шмат вершаў, музыкі, спеваў і сюрпрызаў. Галасаванне за лаўрэата «Блакітнага Сьвіна».

Удзельнічаюць Людміла Рублеўская, Віктар Шніп, Аксана Спрынчан, Яраш Малішэўскі, Юрась Нераток і Юрась Шышко, Усевалад Гарачка, Юры Несьцярэнка, Маргарыта Аляшкевіч, Мікола Кандратаў, Алёна Беланожка, Юлія Новік, Тацяна Пратасевіч, Рагнеда Крышталюк і Інька ды іншыя.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру