Уначы яна апускаецца яшчэ ніжэй. Дзеці ўкрываюцца некалькімі коўдрамі, але гэта не ратуе ад холаду. Дырэктарка кажа, што сама нічога не можа зрабіць.

У рэабілітацыйным дзіцячым цэнтры «Ваўкавыск», што на вуліцы Кастрычніцкай, праходзяць рэабілітацыю дзеці з захворваннямі органаў дыхання і хрыбетніка.

Зараз там звыш 100 дзетак з Гарадзенскай і іншых абласцей. Дырэктарка Наталля Чыканава, праўда, рассказала, што нізкая тэмпература — толькі на другім паверсе. Там, з яе слоў, знаходзяцца толькі старшакласнікі — усяго 24 чалавекі.

Спадарыня Чыканава зазначыла, што неаднаразова пісьмова і вусна звярталася да кіраўніцтва райвыканкама і пра гэтую праблему там ведаюць, але даць ёй рады, з тэхнічных прычын, не могуць.

Радыё звярнулася да намесніка старшыні Ваўкавыскага райвыканкама Аляксандра Рудамётава, які адказвае за ацяпленне ў горадзе.

З яго слоў, ён нічога пра гэта не ведае.

Сёння ж спадар Рудамётаў паабяцаў наведаць рэабілітацыйны цэнтр і ува ўсім разабрацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?