У сераду, 13 студзеня, з’явіўся на свет супольны «твор» Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» і Саюза беларускіх пісьменнікаў. Гэта літаратурны бюлетэнь «Кніганоша».

Патрэба ў такім бюлетэні наспела даўно. Вядома, як няпроста своечасова даведацца пра новыя кнігі. Выдавецтваў ды выданняў шмат, але да гэтага часу няма адзінай крыніцы інфармацыі пра навінкі беларускамоўнага друку. Між тым, у Беларусі выходзіць усё больш і больш беларускамоўнай літаратуры. Патрэбу ў стварэнні падобнага «кніжнага» бюлетэня выказвалі і прадстаўнікі розных выдавецтваў, і аўтары, і чытачы.

Кожнае з прадстаўленых у бюлетэні выдавецтваў цікавае і ўнікальнае, мае свой кірунак, сваю адметнасць. Адны друкуюць кнігі па філасофіі, другія — мастацкую літаратуру (творы сучасных аўтараў альбо класікаў), трэція папулярызуюць абсалютна невядомую чытачу гісторыю і культуру беларускага замежжа, а іншыя выдаюць слоўнікі, даведнікі ды кнігі па гісторыі Беларусі.

Бюлетэнь «Кніганоша» будзе распаўсюджвацца па грамадскіх бібліятэках і бібліятэках пры навучальных установах па ўсёй Беларусі.

У першым нумары бюлетэня ў рубрыцы «Аўтограф» чытач зможа прачытаць інтэрв’ю Народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча, а таксама азнаёміцца з апошнімі кніжнымі навінкамі.

Расстраляная літаратура: творы беларускіх пісьменнікаў, загубленых карнымі органамі бальшавіцкай улады; Уладзімір Сіўчыкаў. Бювар: Маналогі і дыялогі; Капусьцінскі Рышард. Імпэратар. Падарожжы з Герадотам, Гілевіч; Н. Выбраныя творы ‑‑ вось толькі некаторыя кнігі, пра якія можна даведацца, прачытаўшы першы нумар «Кніганошы».

Агулам жа, у першым нумары бюлетэня змешчана інфармацыя больш чым пра 40 кніг.

Спампаваць можна першы нумар на гэтай старонцы

zbsb.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0