У 2010 годзе Беларускі інстытут стратэгічных даследванняў (BISS) плануе пачаць рэгулярнае выданне бюлетэня BISS trends. Выданне мае вылучаць і прагназаваць найбольш важныя тэндэнцыі ў жыцці беларускага грамадства.

У бягучым годзе таксама пачне працу Агенцтва палітычнай экспертызы пры BISS. Яно ствараецца для больш эфектыўнага супрацоўніцтва паміж аналітычнай супольнасцю і СМІ і плануе рыхтаваць прэс-рэлізы, экспертныя каментары і маніторынгі развіцця сітуацыі ў самых розных галінах жыцця краіны.

Адной з самых важных падзей 2010 года для BISS стане правядзенне 9-10 лютага чарговай штогадовай канферэнцыі «Шлях Беларусі ў Еўропе», што будзе ладзіцца пад патранажам Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі. Плануецца, што ў канферэнцыі возьмуць удзел беларускія незалежныя эксперты, прадстаўнікі дзяржаўнага сектара і эксперты з Цэнтра даследванняў еўрапейскай палітыкі, Французскага інстытута міжнародных адносінаў, Фінскага інстытута міжнародных спраў і іншых арганізацый.

BISS заклікае ўсіх ахвотных да ўдзелу ў сваіх праектах і мерапрыемствах. Больш падрабязна з імі можна азнаёміцца на сайцеІнстытута.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?