Аляксандр Лукашэнка накіраваў пісьмо свайму расійскаму калегу Дзмітрыю Мядзведзеву з выкладаннем пазіцыі беларускага боку аб пастаўках нафты.

Яшчэ 10 снежня, сцвярджае Лукашэнка, прэзідэнтамі дзвюх краін была дасягнута дамоўленасць, што на працягу першых двух-трох месяцаў 2010 года нафта будзе пастаўляцца ў Беларусь бяспошлінна, і за гэты час бакі ўзгодняць умовы далейшай пастаўкі нафты. Аднак у далейшым Расійская Федэрацыя фактычна адмовілася ад выпрацаваных дамоўленасцей і выставіла непрымальныя для Беларусі ўмовы.

У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка 13 студзеня накіраваў пісьмо Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі з выкладаннем пазіцыі беларускага боку па гэтым пытанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?