Пра гэта паведаміў увечары канал «Еўраньюс». Прэм’ер-міністр Гаіці Жан-Макс Белерыў заявіў, што агульная колькасць загінулых можа перавысіць сотню тысяч чалавек.

Урон нанесены краіне ацэньваецца ў мільярды даляраў. А ўсяго ад землятрусу, які адбыўся ўвечары аўторка (эпіцэнтр за 15 км на паўднёвы захад ад сталіцы Гаіці горада Порт-о-Прэнс, сіла землятрусу склала сем балаў), пацярпелі 3 млн чалавек – траціна насельніцтва гэтай найбяднейшай у свеце краіне.

Вуліцы Порт-о-Прэнса заваленыя трупамі. У горадзе разбураныя будынкі парламента, штаб-кватэры ААН, бальніцы і школы, палова жылых дамоў.

З прычыны разбітых дарог выратавальнікі не могуць даставіць раненых у палявыя шпіталі.

У Порт-о-Прэнсе адсутнічае электрычнасць, тэлефонная сувязь. У горадзе гаспадараць марадзёры, а людзі баяцца заходзіць у ацалелыя дамы, каб не заспелі чарговыя штуршкі.

Краіна ўжо не знаходзіцца на мяжы гуманітарнай катастрофы, яна гэту мяжу пераступіла.

Кіраўніцтва Гаіці звярнулася да сусветнай супольнасці з просьбай аб дапамозе. Дапамагчы вызваліся ЗША, Венесуэла, Тайвань, Мексіка, Бельгія, Люксембург, Швейцарыя, Францыя, Расія. ЗША накіравала да берагоў вострава некалькі караблёў. Акцыю ратавання каардынуе асабіста дзяржсакратарка ЗША Хілары Клінтан.

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні прэзідэнту Гаіці з прычыны шматлікіх чалавечых ахвяр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?