У сувязі з павышэннем мытных пошлін беларускія аўтадылеры плануюць перайсці на продаж імпартных аўтамабіляў, сабраных на расійскіх заводах.

Пра гэта паведаміла генеральны дырэктар Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі Людміла Шабанава.

Зараз некалькі беларускіх аўтадылераў вядуць перамовы з расійскімі збіральнікамі машын, плануючы тым самым пазбегнуць высокіх мытных пошлін. У той жа час новыя партыі могуць паступіць не раней за вясну ці лета, бо арганізацыя сістэм лагістыкі зойме як мінімум месяц‑два. Пакуль жа беларускія аўтадылеры распрадаюць складскія запасы:

у асобных аўтадылераў яны практычна цалкам забітыя еўрапейскімі машынамі.

Таму дэфіцыту новых аўтамабіляў у бліжэйшыя месяцы не прадбачыцца.

У той жа час бліжэй да сярэдзіны года асартымент новых еўрапейскіх мадэляў можа звузіцца.

«У прынцыпе ўсё будзе залежаць ад саміх беларусаў,
— адзначыла суразмоўца.

— Калі спажыўцы будуць згодныя купляць аўтамабілі з улікам мытаў, то аўтадылеры будуць іх ўвозіць». Аднак падвышэнне коштаў выкліча падзенне попыту, з прычыны чаго прадаўцы будуць імкнуцца знізіць узровень прапановы.

«Натуральна, колькасць паставак будзе скарачацца. На мой погляд, у 2010 годзе продажы аўтамабіляў будуць мізэрнымі», — канстатавала спецыяліст.

Глядзі таксама:
Ад 1 ліпеня мыты на ўвоз аўто фізасобамі вырастуць да ўзроўню расійскіх

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?