Прэзідэнт Грузіі, сёння ў рамках энергетычнай канферэнцыі ў Батумі, правёў сустрэчу з віцэ‑прэм’ерам Беларусі Андрэем Кабяковым.
Прэзідэнт Грузіі падзякаваў віцэ‑прэм’еру за працяг палітыкі непрызнання Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.
Саакашвілі адзначыў, што высока цэніць палітыку Беларусі і тое, што большая частка беларускіх дэпутатаў падтрымлівае тэрытарыяльную цэласнасць Грузіі, «нягледзячы на ціск рознага характару».
«Мы вельмі цэнім прынцыповасць, дальнабачнае, мудрасць беларускага кіраўніцтва па двухбаковых адносінах», — сказаў прэзідэнт Грузіі.
Міхаіл Саакашвілі выказаў упэўненасць, што ў далейшым сувязі паміж дзвюма краінамі будуць паглыбляцца.
0
0
0
0
0
0