Амерыканскі часопіс International Living апублікаваў рэйтынг Quality of life 2010. Паводле яго, якасць жыцця ў нашай краіне набрала 54 балы са 100 магчымых.

Крытэрамі ацэнкі былі кошты жыцця, эканоміка, клімат, свабода і інш. Найбольш балаў нашая краіна набрала па клімату – 77 і па навакольнаму асяроддзю – 75. Найніжэйюшую ацэнку амерыканскі часопіс надаў стану свабоды ў Беларусі – толькі 8 балаў. Сярэдні паказчык і склаў 54 балы.

У рэйтынгу Quality of life 2010 наша краіна суседнічае з Расіяй, Тайландам, Марокка, Замбіяй і Ліванам. У суседзяў вынікі такія – Польшча – 71, Літва – 73, Латвія – 70, і Украіна – 62.

Узначальваюць спіс Францыя (82), Аўстралія, Швейцарыя і Германія (па 81), а замыкаюць Судан, Емен (па 33) і Самалі (30).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?