пры прагнозе росту на 2009 год на 17%. У студзені—лістападзе 2009 года ў Беларусі намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў склала 989,8 тыс. рублёў, у тым ліку ў лістападзе — 1 млн. 12,9 тыс. рублёў.

Пра гэта гаворыцца ў аналітычным аглядзе Нацыянальнага банка «Асноўныя тэндэнцыі ў эканоміцы і грашова‑крэдытнай сферы Рэспублікі Беларусь».

Пры гэтым адзначаецца, што рэальная заработная плата за названы перыяд у параўнанні са студзенем—лістападам 2008 года знізілася на 0,3% пры прагнозе росту на 2009 год на 17%. У лістападзе 2009 года у параўнанні з лістападам 2008 года яна знізілася на 3,6%, а ў параўнанні з кастрычнікам 2009 года — на 1,6%.

Намінальная сярэднямесячная налічаная зарплата работнікаў бюджэтнай сферы ў студзені—лістападзе 2009 года павялічылася ў параўнанні з такім жа перыядам 2008 года на 9,2% і склала 766,6 тыс. рублёў, аднак у рэальным выражэнні яна паменшылася на 3,5%.

У лістападзе 2009 года зарплата ў бюджэтнай сферы знізілася ў параўнанні з лістападам 2008 года на 8,7% і склала 763,3 тыс. рублёў. У рэальным выражэнні яна зменшылася на 17%.

Паводле звестак Нацбанка, сярод галін народнай гаспадаркі ў лістападзе 2009 года адна з найбольш высокіх заработных плат была ў арганізацыях фінансаў, крэдыту і страхавання 1 млн. 795,8 тыс. рублёў, у работнікаў будаўнічых арганізацый — 1 млн. 413,8 тыс. рублёў, навуковых супрацоўнікаў — 1 млн. 503,1 тыс. рублёў (у тым ліку у прафесарска‑выкладчыцкага складу — 1 млн. 478,7 тыс. рублёў).

Найменшая заработная плата сярод галін народнай гаспадаркі ў лістападзе

была ў работнікаў невытворчых відаў бытавога абслугоўвання насельніцтва (677,7 тыс. рублёў), сацыяльнага забеспячэння (582,7 тыс. рублёў), адукацыі (689,8 тыс. рублёў), культуры і мастацтва (732,8 тыс. рублёў), сельскай гаспадаркі (675 тыс. рублёў).

Паводле звестак дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці, на 1 снежня 2009 года пратэрмінаваная запазычанасць па зарплаце ў Беларусі па пераліку арганізацый, якія даследуюцца, склала 561,1 млн. рублёў, ці 0,02% ад фонду заработнай платы па рэспубліцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?