У чацвер, 14 студзеня, беларуская дружына саступіла лідэру чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі – магнітагорскаму «Металургу» – 1:2 (1:0, 0:0, 0:2).

Шайбы: 1:0 – Варламаў (Качаткоў, 19.43), 1:1 – Чыстоў (Ф. Фёдараў, С. Фёдараў, 50.17), 1:2 – Ралінэк (55.56).

Сведкамі першага матчу дынамаўцаў на «Мінск-Арэне» сталі 9 300 заўзятараў пры змяшчальнасці трыбун 15 тыс.

Пры гэтым паглядзець матч у сталіцу прыбыла вялікая колькасць гледачоў з іншых гарадоў краіны.

Аўтарам першага гола мінчукоў на новай арэне стаў ўкраінскі легіянер «Дынама» Сяргей Варламаў.

На пасляматчавай прэс-канферэнцыі галоўны трэнер мінскага «Дынама» Аляксандр Андрыеўскі падзякавам гледачам за падтрымку і прызнаў больш высокі клас суперніка.

Пасля 42 матчаў чэмпіянату КХЛ на рахунку мінскага «Дынама» 50 балаў (13 перамог у асноўны час, 1 у овертайме, 4 па булітах, 1 параза па булітах і 23 няўдачы ў асноўны час, розніца шайб 98–119). Падапечныя Аляксандра Андрыеўскі займаюць 11-е месца ў Заходняй канферэнцыі і 18-е сярод 24 клубаў у агульнай табліцы чэмпіянату КХЛ.

У чацвер імаверныя канкурэнты мінскага «Дынама» за месца ў плей-оф (яны выдзеленыя курсівам) згулялі наступным чынам: «Нафтахімік» – «Северсталь» , МВД – «Тарпеда» – 3:6, «Дынама» (Рыга) – «Аўтамабіліст» – 4:0.

Турнірнае становішча ў Заходняй канферэнцыі, дзе гуляе «Дынама»:

СКА (Пецярбург) – 98 балаў (пасля 44 матчаў), МВД (Балашыха) – 81 (44), «Дынама» (Масква) – 81 (43), «Лакаматыў» (Яраслаўль) – 80 (44) , «Атлант» (Мыцішчы) – 73 (43), «Спартак» (Масква) – 73 (43), ЦСКА (Масква) – 65 (44), 8-е месца: «Тарпеда» (Ніжні Ноўгарад) – 62 (43),

«Дынама» (Рыга) – 56 (42), «Северсталь» (Чарапавец) – 56 (44), «Дынама» (Мінск) – 50 (42), «Віцязь» (Чэхаў) – 32 (43).

У плей-оф выходзяць восем камандаў. Адставанне «Дынама» ад 8-га месца складае 12 балаў.

Наступныя два матчы дынамаўцы таксама згуляюць у «Мінск-Арэне»:

16 студзеня (субота) з «Аўтамабілістам» з Екацярынбурга, 18 студзеня з чэлябінскім «Трактарам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?