Ізраільская паліцыя арыштавала мнагажэнца, якога вінавацяць у серыі сэксуальных злачынстваў і лічаць кіраўніком рэлігійнай секты.

Гаэль Ратзон пражываў у Тэль‑Авіве з 17 жанчынамі, ад якіх меў да 40 дзяцей.

Супраць Ратзона выстаўленыя абвінавачванні ў згвалтаваннях і гвалтоўным пазбаўленні волі.

Паліцыя пачала негалоснае расследаванне ў чэрвені 2009 года пасля таго, як ад некалькіх жанчын паступілі заявы.

Сам Ратзон сцвярджае, што жанчыны жылі ім добраахвотна, і што тыя правілы, якімі ён кіраваўся, нельга аднесці да гвалтоўнага пазбаўлення волі.

Жанчыны і дзеці ўтрымліваліся ў цесных кватэрках па некалькіх адрасах ў паўднёвай частцы Тэль‑Авіва.

Падчас паліцэйскага рэйду, у адной з такіх кватэр былі знойдзеныя 10 жанчын і 17 дзяцей, што месціліся ў трох пакоях. Паліцэйскія кажуць, што жанчыны і дзеці былі ў жахлівым стане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?