Беларуска-швэдзкі дуэт у складзе Максіма Мірнага і Ёнаса Б’еркмана другі год запар перамагае на турніры сэрыі Masters у амэрыканскім Цынцынаці.

20 жніўня Мірны і Б’ёркман у фінале парнага разраду адолелі наймацнейшы дуэт сьвету братоў Боба і Майка Браянаў – 3:6, 6:3, на тай-брэйку 10:7.

На шляху да фіналу беларуска-швэдзкі тандэм перамог гішпанцаў Фэлісіяна Лопэса і Рафаэля Надаля, сербска-францускую пару ў складзе Ненада Зімоньіча і Фабрыса Сантаро, чэска-індыйскі дуэт у складзе Марціна Дама і Леандра Паеса.

Зазначым, што адзіночны разрад выйграў амэрыканец Эндзі Родзік, які быў пасеяны на турніры толькі дзявятым. 20 жніўня ў фінале ён перамог гішпанца Хуана Фэрэра ў двух сэтах – 6:3, 6:4.

Пры канцы месяца стартуе Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе (US Open) – апошні турнір Вялікага Шлему. Пра пэрспэктывы Максіма Мірнага і Ёнаса Б’ёркмана ня скажам нічога – каб не сурочыць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0