Будаўніцтва Лядовага палаца ў Шклове пачнецца ў другім квартале 2010 года.
Пра гэта паведаміў у пятніцу на прэс‑канферэнцыі старшыня Шклоўскага райвыканкама Аляксандр Бойка.
Лядовая арэна на 280 месцаў размесціцца на ўездзе ў райцэнтр з боку Магілёва на маляўнічым беразе Дняпра. Гэта будзе шматфункцыянальны будынак, дзе плануецца праводзіць не толькі спартыўныя спаборніцтвы і трэніроўкі мясцовага хакейнага клуба, але і ўсе асноўныя гарадскія культурна‑масавыя мерапрыемствы.
На прылеглай тэрыторыі будзе пабудаваны летні амфітэатр, лыжа‑ролерная траса, зроблены пляж, арганізаваны пракат плаўсродкаў для прагулак па Дняпры, размесціцца выратавальная станцыя і прычал для турыстычнага цеплахода.
Праект будзе фінансавацца з рэспубліканскага, абласнога і мясцовага бюджэтаў.
Усяго плануецца выдаткаваць на будаўніцтва і добраўпарадкаванне каля 50 млрд. рублёў
Закончыць будаваць лядовую арэну плануюць у 2011 годзе.