Асаблівасцю імпрэзы стала тое, што прэзентацыю новай кнігі Рыгора Барадуліна «Навошта» спалучылі з адкрыццём выставы амерыканскага дыпламата і фатографа Джона Кунстадтэра, чые фотаздымкі ўпрыгожылі кнігу народнага паэта.

Рыгор Барадулін па стане здароўя не змог прыняць удзел у імпрэзе, таму кнігу прэзентаваў Алесь Камоцкі, рэдактар кнігі. Павіншаваць з выхадам кнігі прыйшлі Зміцер Вайцюшкевіч і Алег Хаменка. На імпрэзе прысутнічала жонка дзядзькі Рыгора Валянціна Міхайлаўна.

Джона Кунстадтэр, вялікі сябар Беларусі, аўтар шматлікіх фотаздымкаў, зробленых у нашай краіне, звярнуўся да гасцей выставы на добрай беларускай мове. Музычнае суправаджэнне вечару забяспечыў гурт «Дзівасіл».

Фатограф Джон Кунстадтэр распавядае пра Беларусь і свае падарожжы па ёй

…Я ездзіў здымаць на Прыпяць: Аздамічы, Цераблічы, Альшаны. І вось аднойчы ў адной з гэтых вёсак мы пачалі размаўляць з гаспадыняй, сапраўднай паляшучкай. Яна — ціхая, ветлая, расказвала пра свае справы: як забіваюць кабанчыка, як працуюць у парніках, як маць 2 каналы па тэлебачанні, па якіх бачыць увесь свет. І як размаўлялі, дык прыйшоў дадому яе сын. Тады гаспадыня папрасіла яго нешта зрабіць па гаспадарцы, і той імгненна пачаў гэта рабіць. Але я ж ведаю, што такое падлеткі: гэты той самы ўзрост, калі яны не не хочуць слухацца, уцякаюць, але той падбег адразу выконваць, што загадала матуля. Я здзівіўся, як тое магчыма, што сын адразу слухае, і яна ціха адказала адным словам: «Мусіць». Я адчуў у гэты момант сэрца Беларусі.

…У Беларусі людзі вельмі сціплыя і далікатныя. Я не знаходжу такой сціпласці ў іншых краіных, дзе я працаваў і фатаграфаваў, напрыклад, у Турцыі дзе я таксама здымаў, не… Балгарыя таксама славянская краіна, але такой такой далікатнасці таксама не вядзецца. А абліччы людзей, а таксама краявіды – вялікія лясы, пасуюць пад гэтую нутраную далікатнасць. Рабіць фотаздымкі на Беларусі - як пагружацца ў далікатнасць.

Для мяне вялікі гонар працаваць з Рыгорам Барадуліным: смак яго мовы, яго пачуцце гумару. Проста не знаходзіцца іншага слова: гонар і досыць.

 Кнігу Рыгора Барадуліна «Навошта» прэзентаваў яе ўкладальнік Алесь Камоцкі.

Кнігу Рыгора Барадуліна «Навошта» прэзентаваў яе ўкладальнік Алесь Камоцкі.

 Фатограф Джон Кунстадтэр.

Фатограф Джон Кунстадтэр.

 Аўтограф-сесія.

Аўтограф-сесія.

ЛК, фота zbsb.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0