Цяпер Гаспар Л'ямасарэс непакоіцца за сваю бяспеку ў ЗША, бо за затрыманне лідэра «Аль-Каіды» абяцаныя $25 млн.

 Злева – магчымы вобраз Усамы, справа – Гаспар Л'ямасарэс. Фота El Mundo

Злева – магчымы вобраз Усамы, справа – Гаспар Л'ямасарэс. Фота El Mundo

Відэа vesti.ru

Іспанскі палітык Гаспар Л'ямасарэс заявіў аб тым, што ФБР выкарыстала яго фатаграфію ў якасці асновы для стварэння фотаробата састарэлага лідэра «Аль-Каіды» Усамы бен Ладена, паведамляе Газета.Ru са спасылкай на Associated Press. Палітык заявіў, што яго прычоска і іншыя рысы твару былі выкарыстаны для стварэння фотаробата Усамы бен Ладэна, размешчанага на сайце Дзярждэпартамента ЗША. Л'ямасарэс заявіў, што ён непакоіцца за сваю бяспеку ў ЗША, паколькі за затрыманне злачынцы абяцаныя $25 млн. Іспанская El Mundo піша пра тое, што прэс-служба ФБР прызналася, што выкарыстала фотаздымак Л'ямасарэса, каб стварыць фотаробат лідэра «Аль-Каіды».

Пасля таго, як інфармацыя пра маніпуляцыі ФБР з фотаздымкам іспанскага палітыка трапіла ў прэсу, Дзярждэпартамент ЗША быў вымушаны прыбраць з інтэрнэту фотаробат лідэра «Аль-Каіды».

52-гадовы Гаспар Лламазарэс з’яўляецца членам Камуністычнай партыі Іспані, у мінулым быў кіраўніком кааліцыі Аб’яднаных левых у іспанскім парламенце. Вядомы сваёй рэзкай крытыкай палітыкі ЗША ў Іраку.

Паводле Газета.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0