У Магілёўскай "хіміі", дзе адбывае пакараньне маладафронтавец Артур Фінькевіч, за апошнія дні зафіксаваныя 7 выпадкаў уцёкаў.

Двое з уцекачоў былі знойдзеныя, месцазнаходжаньне астатніх пакуль што невядома.

У сувязі з гэтым старшыня спэцкамэндатуры зрабіў для астатніх больш жорсткімі ўмовы ўтрыманьня. Пазбаўленых волі людзей не выпускаюць нават у краму, не кажучы ўжо пра дазвол выйсьці ў горад на выходныя.

Працоўны графік вязьняў аднак не зьмяніўся.

Еўрапейскае радыё для Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0