Амаль 50 тысяч віз выдала пасольства Латвіі ў Беларусі за 2009 год.

Такія папярэднія статыстычныя звесткі агучыла консул Латвіі ў нашай краіне Лаура Трыгеры.

Гэта аднаразовыя, шматразовыя, транзітныя візы. Па словых консула, гэтая лічба не адпавядае колькасці беларусаў, што ўязджалі ў Латвію. Бо наведваць суседнюю краіну можна, атрымаўшы шэнгенскую візу ў іншым пасольстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?