18.01.2010 / 14:11

ДАІ Мінска шукае кіроўцу, які збег з месца ДТЗ 4

Дзяржаўтаінспекцыя Мінска шукае кіроўцу, які збег з месца ДТЗ.

ДТЗ адбылося сёння каля 7.40 на вуліцы Ціміразева насупраць ГЦ «Град».

Легкавая аўтамашына шэрага колеру, як мяркуецца, «Рэно Кліё», наехала на жанчыну. Аўтамабіль рухаўся з боку вуліцы Нарачанскай ў напрамку МКАД. Кіроўца збег з месца здарэння. Вядома, што ў аўтамашыне адсутнічае левае вонкавае люстэрка задняга віду. Магчыма, маюцца і пашкоджанні пярэдняй левай частцы аўтамабіля.

Упраўленне ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама просіць відавочцаў пазваніць на тэлефоны:

222‑08‑40, 222‑25‑05, 229‑49‑57, 222‑17‑17 або 102.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Mikola / Адказаць
18.01.2010 / 14:23
Auto pakinuu na mescy,ti zbeg razam z auto ?
0
Navuchenca BK / Адказаць
18.01.2010 / 16:51
2 Mikola Дзеля няўважлівага з тэксту: "Вядома, што ў аўтамашыне адсутнічае левае вонкавае люстэрка задняга віду. " Адсюль вынікае, што аб вядомым не удакладняюць, як бы аб дапушчальным. Такім чынам, машына з'ехала, але дакладна вядомыя аб ёй звесткі (гл. вышэй). ;)
0
Mikola / Адказаць
18.01.2010 / 23:40
Czytau dakladna ,adnak haceu davedacca ,ti use takie uvazlivye....A sto kirouca uzo zlavili ?
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру