18.01.2010 / 16:03

Выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў прызначаны на 25 красавіка 4

Адпаведны ўказ падпісаў 18 студзеня Аляксандр Лукашэнка.

Выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь XXVI склікання прызначаны на 25 красавіка 2010 года. Адпаведны ўказ падпісаў 18 студзеня Аляксандр Лукашэнка.

Варта зазначыць, што гэта будзе першая ў Беларусі выбарчая кампанія, якая пройдзе згодна з новым выбарчым заканадаўствам. У нядаўнім інтэрв’ю старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына заявіла,

што мясцовыя выбары ў многім вызначаць стратэгію ўзаемаадносінаў АБСЕ і Беларусі падчас прэзідэнцкіх выбараў 2011 года.

«Гіпатэтычна прызнанне АБСЕ вынікаў мясцовых выбараў важнае. АБСЕ павінна ўбачыць, наколькі ў Беларусі сапраўды рэальна і пазітыўна дзейнічаюць змены ў выбарчае заканадаўства, якія былі прыняты ў адпаведнасці з рэкамендацыямі гэтай арганізацыі», — сказала кіраўнік ЦВК.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Кот / Адказаць
18.01.2010 / 16:31
Iм патрэбра прызнаньне мясцовага спектакля, каб потым прызналi i прэзiдэнцкi. Хiтраж..якiя лукашыстыя.
0
Scooter / Адказаць
18.01.2010 / 16:35
Амаль на дзень нараджэньня Пазьняка (24.04)
0
Піліп / Адказаць
19.01.2010 / 10:30
Байкот выбарам у дыктатуры!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру