Літаратура1313

Уладзімір Някляеў пра Казуліна, Процьку, Танка, Кузняцова, А.А…

З серыі «Знакі прыпынку».

З серыі «Знакі прыпынку».

На гадавіне па Будзінасу ў Дудутках спаткаўся, нарэшце, з Казуліным, з якім не бачыўся з дня пахавання ягонай жонкі. Ён і тады ўжо быў ціхі, а цяпер зусім сцішэў. Не Казулін, а цень ягоны.

«Турма — не маці», — во што праўда.

Пытаюся: «Ты здароўем сваім пасля турмы займаўся? Хоць які‑небудзь медагляд зрабіў?..» Аказалася, не. Дома рабіць асцерагаецца, а за мяжой ніхто не прапануе. Ні амерыканцы, да якіх толькі што ён злятаў па запрашэнні іх прэзідэнта (дарэчы, білет на самалёт для героя барацьбы з апошняй еўрапейскай дыктатурай, запрошанага прэзідэнтам ЗША, — эканомклас, ногі не выцягнуць), ні немцы, якія раней, калі ён быў яшчэ ў турме, абяцалі малочныя рэкі й кісельныя берагі. Папрасіў мяне з кім‑небудзь пра гэта (медагляд) перагаварыць, самому няёмка.

Найістотнае, як мне здалося, чаго ў ім не стала, — штоімгненнай зацікаўленасці ў самім сабе. Гэта небяспечна для любога і кожнага, а ўжо для публічнага чалавека, палітыка…

Назаўтра я патэлефанаваў Мілінкевічу, каб сустрэцца… Мілінкевіч, падобна было, чакаў ад сустрэчы нечага большага, але, калі я сказаў, што прыйшоў толькі з адным: з праблемай здароўя Казуліна — не здзівіўся. Ці пастараўся не здзівіцца і абяцаў дапамагчы. Як мне здалося, шчыра.

Для палітыка галоўнае не тое, хто ён ёсць, а тое, кім ён здаецца.

У гэтым Мілінкевіч у Казуліна значна выйграе (як Лукашэнка ў іх абодвух — і ва ўсіх).

* * *

Неяк з Максімам Танкам ішлі мы па прынарачанскім лесе і выйшлі на дзіўны ўзлесак, дзе кружком, нібы ў даўнім друвіскім танцы, стаялі ці не ўсе дрэвы, якія толькі ёсць у Беларусі: бяроза, ясень, елка, дуб, сасна… Яўген Іванавіч паказаў кійком на прагал у тым крузе: «А вось гэтае месца нібы чакае, калі на ім вырасце клён».

Праз гады, калі Максіма Танка ўжо не стала, апынуўся я ў тым жа прынарачанскім лесе, выйшаў на той дзіўны ўзлесак і ўбачыў на тым месцы, на якое паказваў Танк, малады клёнік… Не думаю, што Яўген Іванавіч сам пасадзіў яго, каб праз гады мяне здзівіць.

* * *

Юрый Кузняцоў прыехаў у Мінск, каб спаткацца з Г.Б. Пры сустрэчы я спытаў: «Ты праўда толькі дзеля гэтага?..» Ён адказаў: «Нават мімалётная закаханасць закідвала мяне на Сахалін».

Ну, можа быць. Хоць што да мяне, дык як толькі адкрывалася, што тая, якая мне глянулася, штосьці там рыфмуе ці спрабуе рыфмаваць, я мімалётна знікаў.

Праз дзень ці два сядзім у бары гатэля «Юбілейны». Кузняцоў ужо не ў тым настроі, каб «закідвацца на Сахалін», гаворым пра адцягненае. Да нас — яўна з намерам, каб я пазнаёміў яго з Кузняцовым, — падыходзіць А. А., якога ведаў я з часоў літаб’яднання пры газеце «Знамя юности». Вітаецца і гэтак па‑свойску, паблажліва пытаецца ў мяне: «Ну? Как поживает матчына мова?» На што Юрый Палікарпавіч касмічна‑запаволена, як толькі ён гэта ўмеў рабіць, уздымае вочы, глядзіць і пракідвае: «Пайшоў на х..!»

Калі расійскамоўны мінскі паэт А.А., для якога рускі паэт Юрый Кузняцаў як быў, так і застаўся недасяжнай зоркай, пайшоў туды, куды яго паслалі, я спытаў Кузняцова, скуль ён яго ведае? Аказалася, ні скуль.

Першы раз бачыць. «Але ў профіль, — кажа, — відаць, што мудак і графаман».

У геніяльных паэтаў геніяльная інтуіцыя.

«Гэта глыбінна і прынцыпова важна, што ў беларусаў язык ёсць язык, а мова ёсць мова, не змешана боскае і зямное», — сказаў мне аднойчы імперскі расійскі паэт Юрый Палікарпавіч Кузняцоў.

* * *

Таццяна Процька цяпер (красавік 2008) у ЗША (у сям’і дачкі). На 11 траўня прызначаны з’езд БХК, на якім павінны прыняць яе адстаўку і абраць новага старшыню. Але заявы Процькі няма, ёсць толькі жаданне пакінуць пасаду, выказанае ёй у прэсе. І на пасяджэнні назіральнай рады Аляксандр Сасноў узняў дэбаты: насамрэч сыдзе Процька з пасады старшыні, ці ў апошні момант (як яно ўжо здаралася) адмовіцца? Маўляў, калі яна сыходзіць — гэта адзін з’езд, калі застаецца — іншы, дык да якога з’езду рыхтавацца?

У дэбатах тых было малавата… ну, скажам, этыкі, і, тым не менш, я ўзяў у іх ¬удзел, даводзячы, што Таццяна, наколькі я ведаю яе, не можа зрабіць таго, чаго асцерагаецца рада: сказаўшы, што сыходзіць, застацца. Нехта згадзіўся са мной, нехта — не, а Сасноў спытаў: «А скуль ты можаш ведаць, наколькі ты яе ведаеш?..» Я паглядзеў на яго (колішняга міністра), на Грыба (колішняга генерала і спікера парламента), на Бураўкіна (колішняга старшыню камітэта Белдзяржтэлерадыё)… на ўсіх, хто там яшчэ быў, і, што‑кольвечы пра іх успомніўшы, падумаў: «А праўда што…»

І адразу ж ніякавата стала, што так падумаў.

Таццяна Процька і муж яе Зміцер Козыр збудавалі ў Смалявічах, побач з якімі жывуць, касцёл. Не кавярню ці краму, а храм.

Месцам будоўлі стаў гарадскі сметнік, дзе цяпер — побач з храмам — парк і кветнік.

Касцёлу далі імя святога Валянціна.

Чаму?

Таму што Зміцер з Таццянай закаханыя. У Бога, у жыццё, у прыгажосць і адно ў аднаго. Вось скуль я магу ведаць, наколькі я іх ведаю.

* * *

Калі туманам наплываюць настальгічныя ўспаміны пра савецкае мінулае, дзе я, найчасцей, стаю на сцэне перад тысячамі людзей, дастаткова чвэрць гадзіны пагартаць «Архіпелаг Гулаг» — і туман сплывае. І тыя тысячы людзей — зэкі, а я пастаўлены на сцэну лагерным начальствам туманіць ім мазгі.

Каментары13

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі1

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына хацела арандаваць у Мінску стыльную двухпакаёўку за $380, але западозрыла нядобрае

Пяць гучных дыкпік-скандалаў апошніх гадоў12

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі1

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць