Вярхоўны суд Беларусі перадаў у Мінскі абласны суд матэрыялы крымінальнай справы ў дачыненні да былога кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна сталіцы Міхаіла Цыгана для разгляду па першай інстанцыі.

Пра гэта паведамілі ў Вярхоўным судзе.

Нагадаем, Міхаіл Цыган абвінавачваецца ў неаднаразовым атрыманні хабару ў выглядзе грошай, матэрыяльных каштоўнасцей і аказання паслуг маёмаснага характару, а таксама ва ўчыненні шэрагу іншых злачынстваў.

Дзеянні абвінавачанага кваліфікаваны згодна з ч.3 арт. 430 (атрыманне хабару), ч. 2 арт. 210 (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі), ч.3 арт. 426 (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў) і ч. 2 арт. 295 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў) Крымінальнага кодэкса.

Другой абвінавачанай па гэтай справе з’яўляецца 73‑гадовая мінчанка. Пенсіянерка прыцягваецца да крымінальнай адказнасці за даванне Міхаілу Цыгану хабару.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?