Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя правяло прэс-канферэнцыю па выніках заканчэння Года роднай зямлі.

Адным з важных дасягненняў у Год роднай зямлі назвалі ўдасканаленне сістэмы абыходжання з камунальнымі адходамі. Па словах першага намесніка міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Віталя Куліка, за 2009 год з агульных цвёрдых камунальных адходаў сабрана больш за 15.8% другасных матэрыяльных рэсурсаў. Разам з тым, у рамках Мытнага саюза ў Беларусь могуць быць увезены адходы з Расіі і Казахстана. Але, як запэўніў начальнік упраўлення абыходжання з адходамі Мінпрыроды Сяргей Кузьмянкоў, яны могуць увозіцца выключна для перапрацоўкі, а не для захавання.

Была адзначана праца па ўсталяванні сметніц на прыпынках грамадскага транспарту і ўздоўж аўтамабільных дарог. Але звярнулі ўвагу на засмечванне галоўнай трасы краіны. «Траса Брэст-Масква больш засмечана, чым нашы ўнутраныя дарогі», — паскардзіўся Віталь Кулік. Такую праблему, на думку першага намесніка міністра прыроды, ствараюць расіяне. Сярод беларусаў, маўляў, праведзена добрая выхаваўчая праца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?