19.01.2010 / 19:25

Гляньце ролік: вавёрка на водных лыжах

Выстава марскіх суднаў у штаце Мінесота мусіла прывабіць пакупнікоў да новых мадэляў яхт і шыкоўнага начыння да іх. Але выйшла інакш: цвіком праграмы зрабілася звычайная вавёрка, якая прадэманстравала сваё майстэрства, — коўзанне на водных лыжах.

Дрэсіраваная вавёрка Твігі была заснятая ў час, калі рабіла піруэты на мініятурных лыжыках пры дапамозе цацачнай маторнай лодкі на радыёкіраванні. Гаспадыня вавёркі, жыхарка Флорыды Лу-Эн Бэст, выратавала Твігі, калі смерч заваліў жывёлу дрэвам. Лу-Эн вышкаліла вавёрку і цяпер дэманструе яе здольнасці па ўсім свеце. На сайце спадарыня Бэст заўважае, што выдрэсіравала коўзацца на водных лыжах таксама іншых жывёлаў, сярод якіх кот і нават жаба.

ЛК, паводле Daily Time

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру