Каханне! Ад яго пачатак
Жыццё бярэ па ўсёй зямлі.
Алесь Корнеў
14 студзеня баранавіцкія паэты, краязнаўцы, аматары прыгожага слова наведалі Пружаны. Менавіта тут адбываецца штогадовае ўручэнне Мядовай прэміі, якую заснаваў з 2001 года пружанскі прадпрымальнік Мікалай Папека.
За 2009 год прэмію (пуд мёду і дыплом) атрымаў баранавіцкі паэт Алесь Корнеў за зборнік вершаў «Неўтаймоўны сексафон». Уручэнне прэміі адбылося ў
Алесь Корнеў — адзін з самых плённых паэтаў Берасцейскай вобласці. Ён аўтар шматлікіх паэтычных зборнікаў вершаў. У такіх зборніках як «Услед за ластаўкай», «Грае раніца зару» Алесь Корнеў апявае хараство роднай зямлі і яе людзей. А ў зборніку вершаў «Крыжы зямелькі нашае» аўтар у вершавальнай форме паказвае
Жыве ўва мне тваё святло і аўра,
І твой настрой — узвышаны мажор.
Ты для мяне, як Проксіма цэнтаўра,
Бліжэйшая з усіх нябесных зор.
Пра такое прыгожае каханне пяецца ў зборніках вершаў «Жаночыя напевы», «Пад зоркай Мілавіцай», «Неўтаймоўны сексафон». Гэтыя вершы — пра каханне, пра эротыку.
Усе сябры і прыхільнікі роднага слова шчыра віншуюць спадара Алеся Корнева з прыгожай і заслужанай узнагародай.