М.Хоцімск, Магілёўскай губ. Жывём мы ў суседстве з Расіяй. Калісь тут ракой Бесяддзю ішла граніца Беларусі і Літвы з Масквой. Акопы, што даўней баранілі наш край ад ворагаў, ужо раўнаюцца з зямлёй; на іх жа мейсцы вырастаюць у кожнай вёсцы народныя школы, гэтыя сучасныя і будучыя нашы крэпасці, дзе гартуецца будучыня нашай бацькаўшчыны, яе культурная сіла.

«НН». №1. 1910

2000 год можа стаць годам адкрыцця першага беларускага нацыянальнага ўніверсітэта, — паведаміў старшыня ТБМ Алег Трусаў — на ўзор французскае Сарбоны ці брытанскага Кембрыджа. Ужо набылі абрысы статутныя палажэнні новае ўстановы. Яна мае рыхтаваць адмыслоўцаў у двух кірунках: навуковыя кадры для Акадэміі навук і менеджэры для гаспадаркі краіны. Эканамічным факультэтам мае кіраваць акадэмік трох замежных акадэміяў прафесар эканомікі Сямён Шарэцкі. Кіраўнік ініцыятыўнае групы Алег Трусаў сказаў, што першы нацыянальны ўніверсітэт будзе дзяржаўным.

«НН». №3. 2000

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0