Першую партыю горных ровараў выпусьцілі на Менскім мотавелазаводзе¹. Пакуль спажыўцу прапануецца дзьве мадэлі, але надалей мадэльны шэраг стане значна багацейшым.

Сёньня на прадпрыемстве штодня вырабляецца каля трыццаці горных ровараў. Сёлета да канца году будзе выпушчаная тысяча штук. Налета аб’ём выпуску гэтай прадукцыі ўзрасьце ў два-тры разы. Але ў якой канкрэтна ступені павялічыцца іх вытворчасьць, будзе вызначаць попыт, які ўжо вельмі вельмі высокі. Партнэрам мотавелазаводу стала японская кампанія «Шымана» – вядучы сусьветны вытворца горных ровараў. Пасьля дэталёвага вывучэньня вытворчасьці сталічнага прадпрыемства астравіцяне далі згоду на выкарыстаньне сваіх кампляктовых.

Агенцтва «Минск-новости»

¹Насамрэч, горныя ровары на «Мотавела» выпускаліся і раней. Газета «Частная собственность» ў пакупніцкім аглядзе гаворыць пра іх як пра «апошнія распрацоўкі прадпрыемства» яшчэ ў 1999 годзе. — Заўв. ўэб-рэдактара nn.by

А што кажуць людзі:

Абмеркаваньне навіны на форуме роварнага сайту «Паехалі!».

Што можа зламацца ў менскім «горным» ровары - артыкул у рэдакцыі піцерскага роварнага парталу Bicycle.spb.ru.

Горны ровар зь недарагіх – абмеркаваньне на форуме Onliner.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0