Аўтар знакамітай аповесці «Гісторыя кахання» («Love Story») амерыканскі пісьменнік і сцэнарыст Эрык Сігал (Erich Segal) памёр у выніку сардэчнага прыступу на 73-м годзе жыцця.

Паводле 29‑гадовай дачкі Сігала Франчэскі, пісьменнік, які цягам 25 апошніх гадоў пакутваў на хваробу на Паркінсана, памёр у нядзелю ў сваім доме ў Лондане, яго пахаванне прайшлі ў аўторак.

У 1967 г. Сігал напісаў сцэнар культавага мультыплікацыйнага фільма «Жоўтая падводная лодка» на аднайменную песню легендарнай брытанскай рок‑групы «Бітлз» (The Beatles).

У 1970 годзе выйшаў у свет яго самы знакаміты твор ‑‑ «Гісторыя кахання», які стаў бэстсэлерам, разышоўшыся накладам больш за 30 мільёнаў экземпляраў.

У тым жа годзе паводле рамана быў зняты аднайменны мастацкі фільм,
які ўдастоіўся адразу сямі намінацый на «Оскара», у тым ліку і за найлепшы сцэнарый. У выніку стужка атрымала адзін «Оскар» за музыку — аўтар Фрэнсіс Лэй — да фільма, паведамляюць rian.ru

***

Аповесць «Гісторыя кахання» па-беларуску (пераклад Алеся Асташонка)

Што можна сказаць пра дзяўчыну, якая памерла ў дваццаць пяць гадоў?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0