У аўторак (22 жніўня) пройдзе першая фінальная гульня Кубку Беларусі па хакеі. Сустракаюцца менскае «Дынама» і «Керамін».

Матч пройдзе ў Палацы спорту, што на праспэкце Пераможцаў, 4 (былы пр-т Машэрава).

Пачатак а 18.30. Цана білетаў – 4 000.

У чацьвер – гульня ў адказ. Цяпер ужо «Керамін» прыме на сваёй пляцоўцы ў Хакейным палацы на Прытыцкага каманду міліцэйскага ведамства. Многія зьбіраюцца хварэць супраць «Дынама».

Заўтра чытайце на сайце рэпартаж нашага карэспандэнта з аўторкаўскага матчу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0