Пра гэта карэспандэнту «Нашай Нівы» паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў. Імя загінулай пакуль па этычных прычынах не раскрываецца.

Паводле расейскіх СМІ, ужо затрыманыя трое маладых людзей (студэнты розных маскоўскіх ВНУ), якія вінавацяцца ў тым, што вырабілі і заклалі бомбу. Сьледчыя ўпэўненыя, што галоўная прычына іх учынку – ксэнафобія (у дадзеным выпадку нянавісьць да неславянаў) і гамафобія. Напрыклад, іх нядаўна бачылі на антыгейскай дэманстрацыі.

У выніку выбуху бомбы, што ўзарвалася ў кавярні ў панядзелак а 9.30 па менскім часе на Чаркізаўскім рынку Масквы, загінулі восем чалавек. Двое памерлі потым у больніцы. 47 чалавек атрымалі раненьні рознай ступені цяжкасьці, 35 чалавек былі шпіталізаваныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0