Паводле папярэдніх звестак перапісу, колькасць насельніцтва Беларусі на 14 кастрычніка 2009 года склала ўсяго 9 млн 489 тыс.

Пра гэта паведаміў на брыфінгу 21 студзеня старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэту Уладзімір Зіноўскі.

За 10 год, што прайшлі з часу мінулага перапісу, колькасць насельніцтва скарацілася на 5,5%. У 1999 г. у Беларусі пражывалі 10 млн 45 тыс. чалавек.

Колькасць насельніцтва зменшылася ва ўсіх абласцях краіны, аппроч Мінска. Так, у Віцебскай вобласці гэты паказчык скараціўся на 146 тыс. чалавек (на 10,6%), Мінскай — на 137 тыс. (8,8%), Магілёўскай — на 119 тыс. (9,8%), Гродзенскай — на 113 тыс. (9,5%), Гомельскай — на 105 тыс. (6,8%), Бресцкай — на 84 тыс. (5,7%). У Мінску колькасць насельніцтва вырасла на 148 тыс. чалавек (на 8,8%).

Згодна з тымі папярэднімі звесткамі,

мужчын у Беларусі па стане на 14 кастрычніка 2009 года налічваецца 46,6% (4,423 млн), жанчын — 53,4% (5,066 млн.)

У параўнанні з 1999 годам колькасць мужчын скарацілася на 6,2%, жанчын — на 4,9%. Паводле папярэдніх звестак на 14 кастрычніка 2009 года на 1 000 мужчын у Беларусі прыходзілася 1145 жанчын, у 1999 г. — 1129.

У агульнай колькасці насельніцтва Беларусі гараджане складаюць 74%

(7 млн. 52 тыс.), вяскоўцы — 26% (2 млн. 437 тыс.) Для параўнання: у 1999 г. доля вясковага насельніцтва складала 31%, гарадскога — 69%.

Як зазначыў Зіноўскі, вынікі перапісу паказалі, што колькасць жыхароў 100 тыс. і болей маюць 13 гарадоў Беларусі — Мінск, Гомель, Магілёў, Віцебск, Гродна, Берасце, Бабруйск, Баранавічы, Барысаў, Пінск, Орша, Мазыр, Салігорск.

За 10 гадоў, што прайшлі пасля перапісу 1999 года, колькасць гарадоў у Беларусі павялічылася на 8, а пасёлкаў гарадскога тыпу — паменшылася на 14.

Поўныя звесткі перапісу павінны быць апублікаваныя да 1 чэрвеня 2011 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?