22.08.2006 / 16:38

Памятаць, што дыктатуры руйнуюцца. Але не сядзець і не чакаць. беларуская блаґасфэра

Арыткул Віталя Сіліцкага патарапіў пад перакрыжаваны сяброўскі агонь на хвалях радыё Свабода.У дыскусію з ім уступілі, па ініцыятыве Юрыя Дракахруста, вядомыяграмадскія дзеячы Уладзімер Мацкевіч і Вацлаў Арэшка. Атрымалася цікава…
Фактычна, размова круцілася вакол трох вельмі спрэчных і правакацыйныхтэзаў, якія ўзняў Сіліцкі.

Арыткул Віталя Сіліцкага патарапіў пад перакрыжаваны сяброўскі агонь на хвалях радыё Свабода.У дыскусію з ім уступілі, па ініцыятыве Юрыя Дракахруста, вядомыяграмадскія дзеячы Уладзімер Мацкевіч і Вацлаў Арэшка. Атрымалася цікава…
Фактычна, размова круцілася вакол трох вельмі спрэчных і правакацыйныхтэзаў, якія ўзняў Сіліцкі. Першая - што нават найбольш аптымальныяпаводзіны апазіцыі не змянілі б выніку палітычнай кампаніі сакавіку2006 г. Другая - што апазіцыя ўжо загнаная ў стан дысідэнцтва,своеасаблівага палітычнага гета, і размовы пра мэтанакіраваную яедзейнасць зараз збольшага з разраду летуценніцтва. Трэцяе - штограмадства «фактычна прызнала перамогу Лукашэнкі на выбарах 2006 г.» Дагэтых тэзаў можна падыходзіць дваяка. З аднаго боку, іх можна ўспрыняцьяк заклік да таго, каб скласці лапкі і адаптавацца да рэжыму (штомноства нашых суайчыннікаў і так пачало рабіць, нават ня ведаючы, хтотакі Сіліцкі). З іншага - паглядзець у вочы рэчаіснасці і прызнаць, штозмест і форма барацьбы за свабоду зараз мусяць быць іншымі.

В.Сіліцкі: Мы мусім аб гэтым задумвацца і думаць, шторабіць далей, а не соваць галаву ў пясок, як той страус, і крычаць, штона гарызонце нейкі крызыс улады.

Дарэчы, погляды суразмоўцаў, якія, як я разумею, мусілі быць апанентамі Сіліцкага, былі часцяком не меней прамалінейнымі…

В. Арэшка: Плошча , як інструмэнт захопу ўлады, проста нікому не была патрэбная.
В. Мацкевіч: Наша сёньняшняя аналітычная эліта, інтэлектуалы сёньнявыконваюць сэрвільную функцыю. Яны толькі падтрымоўваюць палітычныхлідэраў у іх рамантызьме і летуценьнях.
В.Арэшка: Для многіх нашых апазыцыйных палітыкаў, мне здаецца, сытуацыя гета нават прымальная.
У. Мацкевіч: А зьмірыцца і сказаць, што большасьць усё вызначае – гэтазначыць прызнаць, што мы наагул ня маем у складзе нашай беларускайнацыі грамадзтва як такога.

У.Мацкевіч: Папулярнасьцю сярод апазыцыі карыстаюцца павярхоўныяпогляды, а ўсё, што больш зьмястоўнае, адкідаецца: маўляў, гэта не длянароду.

VW, TOL Беларусь

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру