Кіраўніцтва і праваахоўныя органы Мінскай вобласці прааналізуюць сітуацыю з гібеллю людзей у рэгіёне з-за прычын гвалтоўнага і негвалтоўнага характару.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі 21 студзеня паведаміў пракурор Мінскай вобласці Аляксандр Архіпаў.

Паводле яго інфармацыі, у 2009 годзе з-за прычын гвалтоўнага і негвалтоўнага характару ў вобласці памерла прыкладна 1,5 тыс. чалавек.

Сярод такіх прычын — патапленні, гібель на пажарах, атручэнні алкаголем, забойствы, самагубствы, вытворчы траўматызм. Самагубствам жыццё скончылі больш за 500 чалавек, 134 — патанулі, 353 — атруціліся алкаголем.

У групу аналізу, якая павінна выкласці свае высновы на адным з найбліжэйшых пасяджэнняў аблвыканкама, увайшлі прадстаўнікі пракуратуры, органаў унутраных спраў, Міністэрства аховы здароўя і МНС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?