Улады прыдумалі сродак барацьбы з масавай фіктыўнай рэгістрацыяй беларусаў. Людзі рэгіструюцца ў прэстыжных раёнах Беларусі, каб атрымаць ва ўласнасць бясплатны ўчастак. Працы на зямлі не вядуцца, бо часцей за ўсё участак купляецца для далейшага перапродажу.

Напрыклад, у 2009 годзе ў Мінскім раёне было выдзелена 4,2 тысячы зямельных участкаў, аднак працы вяліся толькі ў кожным шостым выпадку.

У лютым уступіць у сілу заканадаўчы акт, згодна з якім людзям будзе неабходна чакаць пяць гадоў перад тым, як атрымаць зямлю.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?