Латвійская нацыянальная авіякампанія airBaltic 4 сакавіка гэтага года распачынае палёты з Вільні ў Лондан (аэрапорт Гэтвік).

Як адзначыў камерцыйны дырэктар airBaltic Тэра Таскіла: «Дзякуючы выгаднай палітыцы збораў, віленскі аэрапорт стаў больш прывабным для авіякампаній, і аirBaltic рада прапанаваць прадпрымальнікам і турыстам новы маршрут — Вільня — Лондан».

Авіякампанія будзе выконваць рэйсы двойчы на тыдзень — па чацвяргах і суботах на самалёце Boeing 737-300. Працягласць палёту складзе 2 гадзіны 55 хвілін, паведамляе delfi.lt.

Як паведамляла раней НН, з

29 красавіка авіякампанія Star1 Airlines павялічвае колькасць палётаў з Вільні ў Лондан.

Цяпер самалёты гэтай авіякампаніі будуць лётаць у Лондан не пяць, а шэсць разоў на тыдзень (апроч суботы).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0