22.08.2006 / 18:27

Днямі хакеры ўзламалі каля 50 беларускіх сайтаў

Каля 50 беларускіх сайтаў днямі былі выведзеныя са строю ў выніку хакерскай атакі. Праца па аднаўленні іх працаздольнасці працягваецца дагэтуль.

Каля 50 беларускіх сайтаў днямі былі выведзеныя са строю ў выніку хакерскай атакі. Праца па аднаўленьні іх працаздольнасьці працягваецца дагэтуль.

20 жніўня ў выніку атакі на сайт інтэрнэт-агенцыі ActiveMedia быў зламаны цэлы шэраг старонак, што хосьцяцца ў гэтага правайдэра. Найбольш вядомыя са зламаных сайтаў – пашуковік google.by, беларуская інтэрнэт-крама кветак і падарункаў eflora.by, інтэрнэт-крама magaz.by magaz.by, старонка activemedia ды іншыя сайты камэрцыйных прадпрыемстваў ды прыватныя старонкі.

Колькі часу зойме аднаўленьне працы сайтаў, пакуль невядома. Застаецца таямніцай і тое, хто хаваецца за гэтай акцыяй.

Еўрапейскае радыё для Беларусі

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру