22.01.2010 / 12:53

Прыватныя ЖКГ прыкрыюць? Відэа 2

Каму перайшлі дарогу таварыствы ўласнікаў?

Указ прэзідэнта прадугледжвае перавод сістэмы ЖКГ на прафесійныя рэйкі. Аднак ён можа зліквідаваць прыватную ініцыятыву ў гэтай сферы – сюжэт праграмы «Сальда» тэлеканала Белсат.

У выніку падпісання Лукашэнкам указа «Аб упарадкаванні дзейнасці таварыстваў уласнікаў і арганізацый забудоўшчыкаў і ўнясенні дапаўненняў і зменаў ва ўказ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 студзеня 2008 года № 43» можа знікнуць сэнс існавання такой формы кіравання сумесным домаўладаннем, як таварыства ўласнікаў. Указ прадугледжвае магчымасць мясцовых органаў улады блакаваць рашэнні агульнага сходу ТУ, ініцыяваць выбары старшыні ці здымаць з пасадаў дзейснае кіраўніцтва.

Каму перайшлі дарогу таварыствы ўласнікаў, якія рэформы патрэбныя прыватным кампаніям сістэмы ЖКГ і што думае старшынька ТУ Ірына Плаўская пра праект прэзідэнцкага ўказа — пра гэта ў сюжэце эканамічнай праграмы «Сальда» тэлеканала Белсат.

Падрабязнасці — у відэа:

0
Міхаліна / Адказаць
22.01.2010 / 16:12
Хеўра абірае курс на стварэнне ў краіне паўночнакарэйскай мадэлі - лукашыстая адміністрацыя будзе дзяўбаць людзей па месцы працы, вучобы - а зараз яшчэ і жыхарства. Бяз добрай характарыстыкі лукашыстага ўпраўдома вашае дзіця праз некалькі год не вазьмуць у інстытут - да гэтага ўсё ідзе.
0
Navuchenca BK / Адказаць
27.01.2010 / 19:21
Цікава, вось ўгодкі вызваленьня Асвенцыму і перамогі над фашыстамі сьвяткуюць. А ўгодкі 37-га года ці будуць? Як раз да даты мажна будзе рапартаваць аб выніках, якія сваёй сутнасьцю адпавядаюць тым падзеям.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру