22.01.2010 / 14:20

У Беларусі выведзена новая пародная лінія службовых сабак 3

Спецыялісты канстатуюць, што «мікс» лепш паддаецца дрэсіроўцы, чым нямецкая аўчарка.

У органах пагранічнай службы Беларусі выведзена новая пародная лінія службовых сабак з палепшанымі рабочымі якасцямі. Называць яе новай пародай памежнікі пакуль не адважваюцца. Рабочая назва сабак «мікс».

Як паведаміў 22 студзеня ў Смаргоні (журналістам начальнік кіналагічнага цэнтра органаў пагранслужбы Генадзь Гуцу, пародная лінія атрымана шляхам скрыжоўвання бельгійскай і нямецкай аўчаркі. У першым пакаленні было выведзена каля 30 шчанят.

Цяпер максімальны ўзрост гэтых сабак каля трох гадоў. Прыкладна 70% з іх было накіравана на мяжу для вывучэння іх рабочых характарыстык. Астатнія былі пакінуты ў цэнтры для вывучэння іх паводзінаў у групе.

У другім пакаленні было атрымана каля 20 шчанят, максімальны ўзрост сабак цяпер складае паўтара года. Паводле слоў Гуцу, у залежнасці ад таго, як пакажуць сябе сабакі, будзе прынята рашэнне аб далейшым кірунку паляпшэння пароднай лініі — бельгійскай або нямецкай аўчаркі.

Спецыялісты ўжо цяпер канстатуюць, што «мікс» лепш паддаецца дрэсіроўцы, чым нямецкая аўчарка.

Так, калі для нямецкай аўчаркі патрабуецца шэсць месяцаў дрэсіроўкі, то для «мікса» — чатыры. Начальнік кіналагічнага цэнтра органаў пагранслужбы таксама адзначыў, што метысы — «смелыя і рашучыя сабакі, па тыпу нервовай сістэмы — сангвінікі». У іх добры фізічны стан, моцны імунітэт, яны менш схільныя да захворванняў, чым бельгійскія і нямецкія аўчаркі.

0
кінік / Адказаць
22.01.2010 / 15:50
Нічога дзіўнага, што такі сабака выведзены ў Беларусі. У нашай краіне ўсе мусяць быць паслухмяныя. І чым хутчэй засвоіў гэта, тым лепей для цябе.
0
2 кінік / Адказаць
22.01.2010 / 16:30
Так... А найменш у нашай краіне любяць прадстаўнікоў пароды *барзых* :)
0
Мікс / Адказаць
22.01.2010 / 16:57
Ха-ха-ха... Лепшыя, таму што гэта метысы ў першым-другіх пакаленьнях. Менавіта ў такіх гібрыдаў якасьці найлепшыя. А потым усё гэта пачынае зьнікаць. Так і з гэтай "пародай" будзе. Ціпа генетыкай займаюцца хлопцы:) , але забыліся падручнікі пачытаць...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру