22.01.2010 / 15:07

Знешні доўг Украіны перавысіў $35 мільярдаў 2

Гэта 30% ад ВУП краіны

У 2009 годзе доўг вырас больш чым на $11 мільярдаў і ў дадзены момант набліжаецца да адзнакі ў $36 мільярдаў.

Украіна працягвае накачвацца крэдытамі — толькі Міжнародны валютны фонд летась выдзеліў краіне больш за $10 мільярдаў.

Праўда, ажно $4,5 мільярда пайшло на пагашэнне ранейшых крэдытаў.

Пік плацяжэй прыйдзецца на 2013 год, калі Украіна павінна аддаць $7,6 мільярда.

Дзяржаўны доўг складае каля 30% ад ВУП краіны.

0
Mikola / Адказаць
22.01.2010 / 15:12
Geta kepska. Ekanomika bylyh respublik Saiuza tak i zastalas skarumpavanai.....Vynik 'kamunistycnaga panavania'...
0
Кот / Адказаць
22.01.2010 / 16:06
А якi ВВП Украiны?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру