22.01.2010 / 15:31

Суд над вядомым адвакатам абяцае скандалы і выкрыцці 2

У судзе Партызанскага раёну Мінска пачаліся слуханні крымінальнай справы адваката Канстанціна Бялова, каторы на працягу многіх гадоў абслугоўваў VIP-персон беларускай сталіцы.

У судзе Партызанскага раёну Мінска пачаліся слуханні крымінальнай справы адваката Канстанціна Бялова, каторы на працягу многіх гадоў абслугоўваў VIP-персон беларускай сталіцы.

Як піша газета «Ежедневник», Канстанцін Бялоў – адзін з самых вядомых адвакатаў Мінска, паслугамі якога карысталіся вельмі заможныя і ўплывовыя людзі. Менавіта ён у 2006 годзе абараняў Алега Бадалава — дырэктара гімназіі №16, дзе вучыцца ўнучка прэзідэнта і дзеці іншых уплывовых персон Беларусі. Сярод кліентаў Канстанціна Бялова быў у свой час і дырэктар трэста «Прамбуд» Уладзімір Мазаўко, які будаваў Дразды, а таксама элітны пасёлак каля Кургана Славы для кіраўнікоў краіны.

Гісторыя абароны яшчэ аднаго такога VIP-кліента і стала для Канстанціна Бялова фатальнай. Гаворка ідзе пра гаспадара і дырэктара ТАА «Белінтэркул».
Старонняму чалавеку назва кампаніі ні пра што не скажа, але ў пэўным вузкім коле яна даволі вядомая. ТАА «Белінтэркул» было раней найбуйнейшым пастаўшчыком у Беларусь сістэм вентыляцыі і кандыцыянавання.
«Белінтеркул» усталёўваў сістэмы кандыяцыявання для рэзідэнцыі Лукашэнкі, Нацыянальнага банка, МУС і іншых міністэрстваў і ведамстваў. У 2007 годзе дырэктара кампаніі абвінавацілі ва ўчыненні дзяржаўным арганізацыям асабліва буйное шкоды. Быццам бы ягоная кампанія пастаўляла сістэмы вентыляцыі і кандыцыянавання па завышаных цэнах, чым і была нанесеная шкода на суму каля мільёна долараў.

Дырэктара арыштавалі, а потым хутка выпусцілі пад залог, каб кампанія скончыла ўсталяванне сістэм кандыцыявання ў рэзідэнцыі прэзідэнта і пачала пагашаць зроблены ўрон.

На працягу двух гадоў расследаванне справы ішло пусці павалюся. На працягу гэтага часу дырэктар здолеў амаль цалкам пагасіць урон і пачаў з дапамогай адваката Канстанціна Бялова рыхтаваць прашэнне на імя прэзідэнта аб памілаванні.

Аднак расследаванне перадалі ў Галоўнае следчае ўпраўленне папярэдняга расследавання (ГСУ ПР) МУС, каторае ўзялося за справу даволі грунтоўна. Найперш следчыя пачалі разбірацца, на якой падставе дырэктара вызвалілі ў 2007 годзе, калі ён наагул ніяк не супрацоўнічаў з следствам і не даваў прызнальных паказанняў з нагоды таго, з якімі карупцыянерамі ён працаваў па дзяржзамовах.

Як заявіў у судзе Канстанцін Бялоў, яму і яго кліенту так проста і было сказана, што калі яны зараз не здадуць усіх карупцыянераў з дзяржорганаў, то мера стрымання дырэктару ТАА «Белінтэркул» будзе змененая. Акрамя таго, следчыя паабяцалі разабрацца і з дзейнасцю адваката.
Паводле Канстанціна Бялова, менавіта ягоная адмова «стукаць» на сваіх кліентаў і стала прычынай ягонага пераследу. Адвакат заявіў у судзе, што ў яго і яго кліента патрабавалі звесткі пра карупцыйную дзейнасць намесніка пракурора Мінска Леаніда Літвінюка, пракурора Мінскай вобласці Міхаіла Снегіра, начальніка Папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкаму Генадзя Казакевіча, а таксама іншых асобаў, у тым ліку і тых, што займаюць высокія пасады ў Генеральнай пракуратуры.

«Я не чакаў, што ў любімай мной краіне могуць адбывацца такія рэчы і службовыя асобы такога ўзроўню могуць апускацца да такіх метадаў работы», — заявіў у судзе абвінавачваны адвакатам.

Хаця апраўданні былога «залатога» адваката Мінска выглядалі ў судзе вельмі непераканаўча, нягледзячы на тое, што ён красамоўна размаляваў маштабную змову супраць яго і шэрагу кіраўнікоў праваахоўных органаў, да якіх быццам бы праз яго спрабавалі падабрацца.

Адвакат сапраўды меў вельмі шырокія сувязі ў праваахоўных органах і, калі верыць следству, вельмі своеасабліва вырашаў праблемы сваіх кліентаў.

Следствам па справе сабраныя доказы таго, што Канстанцін Бялоў не толькі браў салідныя ганарары ад кліентаў міма касы, але таксама падбіваў і атрымліваў ад іх вялікія сумы для перадачы службовым асобам Генеральнай пракуратуры, МУС, суда. Прычым сумы, улічваючы ўзровень кліентаў і сувязяў адваката, уражваюць.

Так, паводле звестак следства, дырэктар ТАА «Белітэркул» быў арыштаваны згодна з пастановай намесніка пракурора Мінска 22 жніўня 2007 года, а ўжо 28 жніўня выпушчаны пад залог. Следства валодае звесткамі, што за сваё вызваленне дырэктар ТАА «Белінтэркул» перадаў свайму адвакату для службовых асоб Генеральнай пракуратуры 50 тыс. долараў.

У следства таксама ёсць звесткі, што ў іншых выпадках адвакат патрабаваў ад іншых сваіх кліентаў і больш вялізныя сумы. Напрыклад, для аднаго аднаго бізнесмена цана свабоды была вызначана сумай у 400 тыс. еўра, каторыя прызначаліся для службовых асоб Генеральнай пракуратуры і суда.

Акрамя таго, распачынанню крымінальнай справы ў адносінах да адваката папярэднічала правядзенне аператыўнага эксперыменту, падчас якога была зафіксавана атрыманне ім хабару для службовых асоб Генеральнай пракуратуры ў памеры 12 млн рублёў.

Наколькі абгрунтаванае высунутае супраць адваката абінавачванне, вызначыць суд. Аднак канкрэтных карупцыянераў, якім абвінавачваны быццам бы насіў грошы, пакуль не выяўлена.
Хаця, як стала вядома «Ежедневнику», праверка ў адносінах да некаторых службовых асоб праваахоўных органаў цяпер праводзіцца. Пакуль жа адвакату ў судзе прад’явілі абвінавачванне ў здзяйсненні махлярства, падбівання да дачы хабару і ўчыненні ўрону без прыкметаў крадзяжу.

Сам абвінавачваны не прызнае сябе вінаватым ні пад адным з прад’яўленых абвінавачванняў і настойвае на тым, што ўся справа – суцэльная правакацыя ГСУ ПР МУС, з каторым ён адмовіўся супрацоўнічаць.

Асабліва ўразіў аповед абвінавачванага пра тое, як яго затрымлівалі падчас аператыўнага эксперыменту: на спіну скочылі, наручнікі моцна пераціснулі, мяшок на галаву надзелі, білі, прыгаворваючы: «Гавары, сука, як пракурорскім грошы насіў!»

Хаця гэты аповед сведчыць толькі пра неабгрунтаваную жорсткасць групы затрымання, а зусім не пра невінаватасць абвінавачванага. З апошнім разбярэцца ўжо суд, каторы, будзем спадзявацца, аб’ектыўна даследуе ўсе доказы і вынесе справядлівы прысуд. Па справе трэба дапытаць больш за 50 сведак, каторыя ў большасці сваёй з’яўляюцца былымі кліентамі адваката. Улічваючы ўзровень некаторых з іх, расповеды кліентаў абяцаюць быць вельмі цікавымі.

0
тутэйшы / Адказаць
23.01.2010 / 00:14
з гэтага ўсяго вынікае што ў Беларусі ёсьць справядлівы суд і ён разсудзіць адваката. цікава. Все вы проср.... свое Ватерлоо!!!
0
Ганс Шмуц / Адказаць
23.01.2010 / 01:56
Был Костя нормальным парнем... пока сука е... не сбила с панталыку и не повела его не по той дорожке. Сейчас публика наблюдает финал... Классика - п...а это дырка в которой пропал не один коммунист и комсомолец. В нашем случае мы наблюдаем "моральное разложение и последующее падение комсомольца"...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру