Чацьвёра грамадзянаў Беларусі былі затрыманыя памежным нарадам заставы «Дабранка» чарнігаўскага атраду а 1-й гадзіне ночы.

Беларусы кешкаліся каля аўтамабіля «Фольксваген» літоўскай рэгістрацыі, пакінутага непадалёк ад пункту пропуску «Новыя Ярылавічы», і, хутчэй за ўсё, мелі намер разрабаваць яго.

На воклік памежніка беларусы, мужчыны ў веку ад 26 да 29 гадоў, кінуліся ўцякаць у розныя бакі.

Каб іх спаймаць, памежнікам давялося зрабіць асьвятляльны стрэл. Урэшце беларусаў затрымалі за злоснае непадпарадкаваньне памежнікам і найбліжэйшым часам іх чакае суд.

Што да аўтамабіля, каля якога памежнікі выявілі парушальнікаў, то высьветлілася, што ён належыць грамадзяніну Летувы. Летувіс ня меў адпаведных дакумэнтаў для таго, каб перасячы дзяржаўную мяжу ў Беларусь, а таму вырашыў пакінуць свой транспартны сродак непадалёк ад пункту пропуску.

«Держприкордонслужба України», «Високий Вал»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0