Палітычная сістэма ў Расіі павінна ўдасканальвацца, аднак нельга дапусціць ні «украінізацыі» палітычнага жыцця, ні таталітарызму.
З такой заявай на паседжанні Дзяржрады выступіў прэм’ер-міністр Уладзімір Пуцін. Жывую трансляцыю паседжання вёў тэлеканал «Вести 24»

«Мы ўвесь час павінны думаць над удасканальваннем палітычнай сістэмы Расіі, своечасова ўносіць неабходныя карэктывы, але дзейнічаць, канечне, трэба ў гэтай сферы крайне акуратна – ні ў якім разе не дапусціць украінізацыі палітычнага жыцця Расіі», – адзначыў Пуцін.

Прэм’ер таксама падкрэсліў, што небяспечная і іншая крайнасць – таталітарызм і дэспатызм. «А такое на постсавецкай прасторы таксама, на жаль, існуе», – заявіў Пуцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?