Пра гэта паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.

«Цяперашні студзень адрозніваецца суровым норавам. У гэтыя выхадныя надвор’е ў краіне будзе знаходзіцца пад уладай халоднага скандынаўскага антыцыклона арктычнага паходжання. Снегападаў не чакаецца, затое захаваюцца моцныя маразы», ‑ распавяла Вольга Фядотава.

Прыкладам, у ноч на нядзелю, 24 студзеня,тэмпература паветра складзе 20‑27 градусаў марозу. У некаторых раёнах слупок тэрмометра апусціцца да мінус 28 градусаў. Днём чакаецца 16‑23 градусаў ніжэй, чым нуль.

Не зменіцца характар надвор’я і ў пачатку гэтага тыдня. Ападкаў не чакаецца. Толькі на ўсходзе краіны магчымы невялікі снег. Тэмпература паветра па‑ранейшаму застанецца нізкай — ноччу слупок

тэрмометра пакажа мінус 20—27 градусаў, месцамі — да мінус 30. Днём чакаецца ад 15 да 23 градусаў марозу.

Да сярэдзіны наступнага тыдня атмасферны ціск пачне паніжацца. Месцамі па краіне пройдзе невялікі снег. Тэмпература паветра ўначы будзе мінус 15—22 градусы, пры праясненнях слупок тэрмометра апусціцца да мінус 23‑28. Днём чакаецца 12‑19 градусаў марозу. У асобных раёнах — мінус 23 градусы.

Паводле Вольгі Фядотавай, такія працяглыя маразы ў студзені бываюць у Беларусі раз у 20 гадоў. «Самая нізкая тэмпература, якая была зафіксаваная ў нашай краіне, склала мінус 32 градусы на паўднёвым захадзе, і мінус 42 градуса на паўночным усходзе.

У Мінску мінусавы тэмпературны рэкорд — 39 градусаў — быў зафіксаваны ў 1940 годзе», — распавяла яна.

Як паведаміла галоўны сіноптык Беларусі, тэмпература паветра ў студзені на 5‑10 градусаў ніжэй за кліматычную норму. Чакаецца, што гэтыя выхадныя будуць халодныя нормы на 10‑15 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?