Менскі гаспадарчы суд пакінуў у сіле рашэньне аб прымусовым продажы будынку вернікаў-пратэстантаў суполкі «Новае жыцьцё» гарадзкім уладам. На працягу дзесяці сутак пратэстанты мусяць пакінуць свой храм.

Пратэстанты заявілі «Свабодзе», што добраахвотна не аддадуць будынак – будуць за яго змагацца.

Царква атрымала сем папярэджаньняў. Пастар Вячаслаў Ганчарэнка не выключае, што наступным крокам уладаў будзе юрыдычная ліквідацыя суполкі.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0