Сярэдні налічаны заробак у Беларусі работнікаў у снежні склаў 1 млн 93 тыс. 17 рублёў
паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

У лістападзе ён быў 1 012 903 рублі. За кошт пераднавагодніх выплат ды «13-х» заробкаў ён вырас ажно на 7,9%.

1 млн 93 тыс. 17 рублёў — гэта па стане на сёння 382 амерыканскія даляры, ці 270 еўра. Да дэклараванага сярэдняга заробку ў 1,5 млн застаецца 407 тыс. рублёў.

Сярэдні заробак рабочых і служачых у снежні склаў 1 115 338 рублёў (у лістападзе — 1 031 281 рубль).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?