Як паведамілі ва ўпраўленні Дзяржаўтаінспекцыі МУС, блізу вёскі Каралішчавічы 52‑гадовы мужчына, знаходзячыся за рулём буксаванага на гнуткай счэпцы мікрааўтобуса «Мерседэс», не справіўся з кіраваннем.

У выніку машына выехала на паласу сустрэчнага руху і сутыкнулася з грузавіком «МАЗ».

Кіроўца мікрааўтобуса і яго 46‑гадовы пасажыр ад атрыманых траўм памерлі. Абодва — жыхары Мінска.

У Буда‑Кашалёўскім раёне пад коламі «Опеля», якім кіраваў 27‑гадовы жыхар Гомеля, загінуў 67‑гадовы веласіпедыст, што рухаўся па сярэдзіне праезнай часткі. Наезд быў учынены пры сустрэчным раз’ездзе «Опеля» з іншым аўтамабілем.

Усяго за 23 і 24 студзеня ў Беларусі зарэгістравана 19 дарожна‑транспартных здарэнняў з пацярпелымі, у якіх чатыры чалавекі загінулі і 20 — атрымалі раненні.

23 студзеня ад траўм, атрыманых у ДТЗ, якія былі зафіксаваны раней, памерлі два чалавекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?