Міністэрства спорту і турызму Беларусі разлічвае на алімпійскія медалі ў біятлоне і фрыстайле. Пра гэта паведаміў шэф беларускай місіі на XXI зімовых Алімпійскіх гульнях у Ванкуверы, намеснік міністра спорту і турызму Дзмітрый Шычко сёння ў час online канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

«Разлічваем на ўдалае выступленне ў біятлоне (Даша Домрачава), а таксама нашых фрыстайлістаў,

— сказаў ён. — Там добрая канкурэнцыя ў камандзе — Дашчынскі, Грышын, Кушнір. Усё гэта спартоўцыы з імёнамі». У лыжнай гонцы канкурэнцыю прадстаўнікам іншых краін можа скласці Сяргей Далідовіч.

Задача мінімум для Мінспорту — паказаць вынік не горш, чым на папярэдніх Алімпіядах,

то бок прывезці з Гульняў хаця б два медалі.

«Калі ўдасца заваяваць больш — будзе прыемна, гэта будзе крокам наперад. Зрэшты такога задання ніхто не ставіць», ‑ адзначыў Дзмітрый Шычко, параўнаўшы Алімпійскія гульні з конкурсам на музычным фестывалі, у якім прадказаць вынік таксама цяжка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?