25.01.2010 / 14:00

Жыхарка Слаўгарада выкінула дзіця на сметнік

Справа на падставе ч. 3 арт. 159 Крымінальнага кодэкса (пакіданне ў небяспецы) распачата пракуратурай Слаўгарадскага раёна ў дачыненні да 29‑гадовай жыхаркі райцэнтра.

22 студзеня ў кантэйнеры для смецця на гарадской звалцы Слаўгарада быў знойдзены труп нованароджанай дзяўчынкі ў поліэтыленавым пакеце. Для расследавання злачынства была створана следча‑аператыўная група з супрацоўнікаў УУС, РАУС і пракуратуры.

Устанавіць маці нованароджанай удалося на працягу сутак. Ёю аказалася мясцовая жыхарка, маці двух дзяцей, якая зараз знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцем.

Устаноўлена, што дзяўчынку яна нарадзіла вечарам 19 студзеня, адразу захінула ў поліэтыленавы пакет і праз двое сутак выкінула ў смеццявоз. Жанчына сцвярджала, што дзіця нарадзілася мёртвым, аднак эксперты ўстанавілі адваротнае.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру