25.01.2010 / 14:06

Серыял, які паставіў на вушы ўсю Расію 16

Расійскія чыноўнікі патрабуюць забараніць паказ серыяла «Школа». Беларусы пакуль толькі пачынаюць глядзець фільм.

Расійскія чыноўнікі патрабуюць забараніць паказ серыяла «Школа». Беларусы пакуль толькі пачынаюць глядзець фільм.

Два тыдні як на Першым расійскім канале пачаўся шматсерыйны фільм «Школа». Рэжысёрам фільма выступіла Валерыя Гай Германіка, вядомая сваім фільмам «Усе памруць, а я застануся», што выклікаў вялікі рэзананс. «Школа» — жорсткая драма, у якой створаны эфект рэалістычнасці сюжэтаў. Вучні ў школе, адлюстраванай Германікай, п’юць піва на пераменах, паляць, б’юцца, хамяць настаўнікам.

Серыял выклікаў вельмі бурнае абмеркаванне ў расійскім грамадстве.

Вызначыліся два лагеры — тыя, хто лічыць яго абвостраным адлюстраваннем рэальнай сітуацыі ў расійскіх школах, які дапаможа прыцягнуць увагу грамадства на іх праблемы, і тыя, хто выступае за забарону паказу фільму.

Кінастужка звярнула на сябе і ўвагу ўладаў, якія заявілі, што «такіх перадачаў быць не павінна». Для многіх жа наогул засталося загадкай, як такі фільм мог быць дапушчаны ў эфір, што досыць моцна падвяргаецца цэнзуры. З крытыкай выступілі і расійскія настаўнікі, якія лічаць, што ён дыскрэдытуе іх прафесію, а таксама РПЦ, прадстаўнікі якой заявілі, што серыял не адпавядае праўдзе і не дае станоўчага прыкладу моладзі.

Сама Гай Германіка назвала фільм «мізэрным адлюстраваннем таго, што адбываецца».

«Яны (крытыкі карціны) кажуць «чарнуха», так?… Яны абвінавачваюць мяне ў жорсткасці, а мой фільм — усяго толькі мізэрнае адюстраванне таго, што адбываецца… Які глядач, такі і фільм», — заявіла рэжысёр у інтэрв’ю газеце «Коммерсант».

Сярод падлеткаў фільм атрымаў велізарную папулярнасць. У сацыяльнай сетцы «Вконтакце» фан‑група «Школы» складае больш за 10 тысяч чалавек. Падлеткі сталі ідэнтыфікаваць сябе з ягонымі героямі.

У Беларусі серыял пакуль не абмяркоўваецца шырока, таму што Першы расійскі канал можна глядзець у нас толькі па спадарожнікавым тэлебачанні. Нагадаем, што ў 2002 годзе канал замяніў беларусізаваны варыянт АНТ, а ў 2008 годзе гэты канал знік з кабельных сетак разам з шэрагам іншых расійскіх тэлеканалаў. Тым не менш, серыял «Школа»ўжо тыдзень як актыўна вандруе па беларускіх інтэрнэт‑сетках.

Эпізод з серыяла «Школа»:

Вольга Жарнасек

0
Салдат Швейх / Адказаць
25.01.2010 / 14:19
Німа чаго на люстра пеняць! А вы думалі, што ў перыяд панства дзяржкапіталізму і папірання Асобы, як такой, нешта лепшае ўрадзіцца. Не, во вам генерацыя Шарыкавых, жарыце іх бяз хрэну! У Беларусі - тое ж, мо не так выразна, але па фармальнасьцях - тое ж. Маем... Страшна і за тое, што гэта за плотам у суседзяў, а калі гэныя сюды палезуць, як бараніцца будзем? Сваімі Шарыкавымі?
0
Alsech / Адказаць
25.01.2010 / 14:58
А вы, спадар Швейх пра серыял ці пра школу?
0
Салдат Швейх / Адказаць
25.01.2010 / 15:47
2 Alsech Гляджу спадарожнік, даўно ўжо "Школа" ідзе. Я і пра жыцце, і пра кіно. Германіка зняла рэаліці-шоў, зняла добра. Углядаймася...
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру