Недзяржаўная грамадска-палітычная газета «Витебский курьер М» 17 жніўня атрымала благаслаўленне Віцебскай праваслаўнай епархіі і грамату «За дбайную працу ва славу святой царквы». Уручаючы ўзнагароду калектыву рэдакцыі, епіскап Друцкі Пётр, вікарый Віцебскай епархіі, адзначыў, што «Витебский курьер М» як ні адна іншая газета ў горадзе ўздымае праблемы культурнай і гістарычнай спадчыны, паказвае сучаснае жыццё ў Віцебску і вобласці.

«Гэта было абсалютна нечакана, - расказвае галоўны рэдактар газеты Уладзімір Базан. - У мінулы чацвер патэлефанаваў архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый і сказаў, што епархія прыняла рашэнне ўзнагародзіць газету граматай. Калектыву было прыемна пачуць словы падзякі за сваю працу і атрымаць такую ўзнагароду. Тым больш зараз, калі працягваецца разгляд судовай справы ў дачыненні да газеты, за тое, што мы на сваіх старонках узнялі пытанне, што на месцы старажытнага сабора ў Віцебску плануецца будаўніцтва забаўляльнага цэнтра.»

Прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0